Уборка кукурузы в ОАО “Отор” приближается к финишу

Сергей Миненков и Николай Котиков.

В ОАО «Отор» завершается уборка кукурузы на силос. Королеву полей в этом году разместили на площади 2070 гектаров, из которых 170 га на зерно. Заготовлено 902 тонны зерна при урожайности 53 ц/га.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Па кукурузных надзелах ходзяць кормаўборачныя камбайны Андрэя Буракова і Сяргея Мінянкова. Магутныя нажы жатак здрабняюць сцябло, і па шнэку яно паступае ў кузавы трактароў. Рытмічна і зладжана ідзе работа. Адзін за другім да «Ягуара» Сяргея Мінянкова падганяюць тэхніку механізатары на адвозцы. Ледзьве напоўніць кузаў свайго МТЗ Мікалай Коцікаў, як тут жа за ім выстройваецца чарга. Спрытна і аператыўна дастаўляюць кукурузную масу да сіласнай ямы Вадзім Дзеравяшкін, Дзмітрый Міхайлаў, Міхаіл Ганжын, Аляксандр Усаў і іншыя механізатары. Важна пакласці на зімоўку жывёле ўсё, што вырасла на палях, каб забяспечыць малочнаму і мясному пагалоўю сытны кармавы стол.

На сёння ў «Отары» з запланаваных 27,4 кармавой адзінкі на ўмоўную галаву ў запасніках 23,1 к.а. Раённы паказчык складае 24,5 к.а. з неабходных 31 к.а.

Валентина БОГДАНОВИЧ.
Фото автора.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика