НЕ СТОЛЬКІ ВЫГАДЫ, КОЛЬКІ КЛОПАТАЎ?

Штодзень у бягучым годзе закупаецца малака ад насельніцтва амаль на тысячу кілаграмаў менш, чым у мінулым. Так, аналізую сітуацыю, абапіраючыся на аператыўныя дадзеныя. У асноўным ва ўсіх гаспадарках раёна, а значыць і сельскіх Саветах, колькасць купленай у прыватным сектары малочнай прадукцыі скарачаецца. Толькі ў некаторых час ад часу лічбы «падрастаюць» у параўнанні з мінулагоднімі. Прычыны такой сітуацыі разнастайныя. І без таго невялікае жаданне насельніцтва трымаць вялікую гаспадарку, у якой самае ганаровае месца адводзіцца рагулі-карміцельцы, з кожным годам змяншаецца. А значыць, усё больш дробнымі становяцца рэкі, якія бяруць выток у прыватным сектары. Нехта малако не прадае па ўласнаму жаданню, а нехта проста не мае такой магчымасці. Так, у маланаселеныя пункты, дзе гаспадары трымаюць адну-дзве каровы, не мае сэнсу накіроўваць малаказборшчыка. Да прыкладу ў Роўкавіцкім сельскім Савеце, сем такіх вёсачак, у выніку з агульнага малаказвароту выбіваецца 13 кароў. Шчыра кажучы, не ўсе кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў ствараюць умовы, каб зацікавіць насельніцтва трымаць буйную рагатую жывёлу, а тым часам і падтрымліваць жаданне прадаваць здабытае малако дзяржаве. Падчас збору інфармацыі адчула, што ёсць пэўная доля ігнаравання прадукцыі з прыватнага сектара. Сельгаспрадпрыемства змяняе рынак збыту і на пэўны час адмаўляецца ад малака з уласных падворкаў. Маўляў, пакуль не дамовяцца. А калі малаказборшчык пайшой на адпачынак, малако цэлы месяц ператвараецца ў прастаквашу, бо не кожны гарыць жаданнем падмяніць працаўніка за капеечны заробак. Маўляў, не столькі выгады, колькі клопатаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика