НА СЭРЦЫ І Ў ПЕСНЯХ ВЯСНА

IMG_9744
Канцэрт адбыўся не проста цікавы, але і ў дадатак відовішчны. Бо разам з вясёлымі каларытнымі песеннымі матывамі артысты прадэманстравалі высокае прафесійнае майстэрства традыцыйнага цыганскага танца. А калі ўлічыць, што ўсё гэта праходзіла на сцэне гарадскога Дома культуры, які 1 Мая расчыніў свае дзверы для першых наведвальнікаў пасля доўгага рамонту, то пачуцці і сапраўды перапаўнялі ўсіх прысутных. Напрыканцы выступлення ў гледачоў далоні расчырванеліся ад моцных апладысментаў, якімі яны даравалі “АлЛюРаўцам” за іх артыстызм, багаты музычны талент і сцэнічнае майстэрства. А раннія веснавыя кветкі, што перадаваліся на авансцэну з глядзельнай залы, надалі мінуламу выступленню цеплыню, гасціннасць, сталі знакам чалавечай прыязнасці і сяброўства.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика