ПАСЯЎНУЮ «ДЫКТУЕ» ПРЫРОДА

Тэрміны пасяўной у многім дыктуе прырода. Спецыялісты мяркуюць, што ў гэтым годзе яна пачнецца не раней сярэдзіны красавіка. А вось якое насенне ляжа ў глебу – клопаты гаспадароў. Абласное кіраўніцтва накіроўвае сельгаспрадпрыемствы на тое, каб атрымліваць з гектара не менш за 30 цэнтнераў. Аднак у асобных гаспадарках раёна ў мінулым годзе ўраджайнасць склала толькі нямногім больш 17 цэнтнераў з гектара. Адзін са спосабаў павысіць ураджайнасць – высяваць культуры насеннем больш высокай якасці. Па распараджэнню камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкама пад ураджай бягучага года неабходна выкарыстоўваць эліту і насенне першай і другой рэпрадукцыі. Да слова, у мінулым выкарыстоўвалі і чацвёртай. З уласных засекаў раённым сельгаспрадпрыемствам не дастаць неабходнай колькасці насення вышэйшай рэпрадукцыі. А таму вызначана замяніць менавіта на такое 527 тон насення ніжэйшай рэпрадукцыі, з іх 92 неабходна набыць за межамі Гомельскай вобласці. Карыстаецца попытам, да прыкладу, насенне Несвіжскага агракамбіната “Сноў”. Камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Звязда” там ужо закупіла 10 тон насення аўса. Іншыя гаспадаркі раёна, як расказвае галоўны аграном па насенняводству раённай дзяржаўнай інспекцыі Г.Г. Корбан, выкананне дадзенага задання яшчэ не пачалі, пакуль заключаюць дагаворы.
Таксама па разнарадцы камітэта па сельскай гаспадарцы неабходна завезці ў раённыя насенняводчыя гаспадаркі (ПСУП “Отар”, КСУП “Роўкавічы”, дзяржаўнае прадпрыемства “Звязда”), якія займаюцца вытворчасцю насення першай рэпрадукцыі, 151 тону элітнага насення. КСУП “Роўкавічы” ўжо завезла 20 тон і дзве – ПСУП “Отар”.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика