“Дажынкі-2009” і чачэрскія хлебаробы

У рэспубліканскім фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2009” прымалі ўдзел і чачэрскія хлебаробы. З ганаровымі граматамі вярнуліся з Кобрына Іван Барысенка і Аляксандр Пяўнёў з ААТ “Отар”. Маладыя вадзіцелі занялі другое і трэцяе месцы адпаведна. Гэта перамога не выпадковасць, а вынік штодзённых намаганняў. Хлопцы прызнаюцца, што галоўным дэвізам гарачай пары было: “Больш загрузіць і хутчэй адвезці”. “А каб фестываль-кірмаш праходзіў у Чачэрску, дык увогуле ў два разы больш зрабілі б”, – смяюцца. За свае дасягненні яны ўзнагароджаны і каштоўнымі падарункамі: І.Барысенка атрымаў хатні кінатэатр, а А.Пяўнёў – тэлевізар. Акрамя таго зарадзіліся шэрагам станоўчых эмоцый. А самы прыемны падарунак – заслужаны адпачынак на працягу амаль трох дзён, што, дарэчы, у гарачую пару – вялікая рэдкасць. Вадзіцельскі стаж у гаспадарцы ў хлопцаў зусім невялікі. У Аляксандра Пяўнёва ён складае два гады, а ў Івана Барысенкі ўвогуле толькі адзін. Але дэфіцыт вопыту ні ў якім разе адмоўна не сказваецца на працаздольнасці пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика