У ГОСЦІ ДА ЛЕДЗЯНОГА ДЗЕДА

IMG_3775
Аматараў карыснага адпачынку і вясёлых карагодаў у дні святкавання Новага года па традыцыі будуць чакаць персанажы народных казак на чале з героем беларускага фальклору Ледзяным Дзедам. Жарты, пацехі, цікавыя гульні і зімовыя забавы, песні пад гармонік і мінусавую фанаграму, захапляючая паездка на кані па таямнічых сцяжынках казачнага бору – лепшы падарунак дарослым і дзецям. Сустрэча з Бабай Ягой, Снягуркай, Лешым, пужаючымі ляснымі пачварамі і добрай Феяй, неверагодныя цуды і вандроўка ў заснежаную краіну дзівосаў даставяць кожнаму задавальненне і нададуць святочны настрой. Гасцінная Ледзянога Дзеда чакае чачаран ужо з 25 снежня. Апранайце цёплыя паліто, хавайце ногі ў мяккія валёнкі і паспяшайце на прыгожае і інтрыгуючае відовішча. Адпачывайце весела!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика