На апаратнай нарадзе

Надышоў сезон збору ўраджаю, і таму адной з тэм на мінулай апаратнай нарадзе старшыні райвыканкама было пытанне нарыхтоўкі садавіны. Іван Іванавіч Ком не проста параіў, а патрабаваў выкарыстаць спрыяльныя ўмовы летняга сезону і зарабіць грошы для школьных патрэб шляхам збору і здачы яблык на нарыхтоўчыя пункты.
Як заўсёды, грунтоўна абмяркоўваліся пытанні жніва і арганізацыі працэсу ў сферы жывёлагадоўлі. Таксама гаварылася аб рабоце па добраўпарадкаванню вытворчых тэрыторый — патрабуюць гаспадарскай рукі агароджа вакол гарадскога рынка, сквер насупраць Чачэрскага спецлясгаса, аўтамабільная запраўка і інш., а ліквідацыя трухлявых пабудоў па цэнтральных вуліцах райцэнтра – турботы не заўтрашняга, а сённяшняга дня. Акцэнт на якасці праводзімых справаздач і вытворчых дасягненняў калектываў арганізацый і прадпрыемстваў горада ставіўся ўжо не ў першы раз, і зараз падыходы да гэтага будуць больш сур”ёзныя.
Закраналася тэма абавязковага забеспячэння работнікаў сельгаспрадпрыемстваў і вартаўнікоў спецадзеннем, пытанні захавання правапарадку на тэрыторыі раёна.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика