Маторы вазнясенскай тэхнікі не заціхаюць

Дружны калектыў сяльгаспрадпрыемства «Вазнясенск» паспяхова спраўляецца з восеньскімі палявымі работамі.

Сяўбу рапса і азімых зерневых культур тут правялі на плошчы 150 і 995 гектараў адпаведна. Стараліся механізатары Аляксей Казлоў і Дзмітрый Куцапалаў. На ўборцы кукурузы трымалі тэмп Міхаіл Міхалкоўскі, Валерый Хаткевіч, Аляксандр Роеў і Павел Роеў, Панцялей Кергефнер, трактарыст зернеўборачнага камбайна Алег Ананенка і механізатар на адвозцы зялёнай масы Аляксандр Блазуцкі. На днях аграрыі вывелі тэхніку з кукурузных палеткаў, сабраўшы гэтай культуры больш 70 цэнтнераў з гектара на зерне. Як адзначыў галоўны аграном Генадзь Кудравец, каралева палёў сёлета парадавала, даўшы ўраджай значна вышэй мінулагодняга. А ўпраўляючы Максім Косараў пахваліў хлебаробаў і адзначыў, што людзі зацікаўлены ў канчатковым выніку сваіх намаганняў, своечасова і аператыўна вядуць цыкл сельскагаспадарчых работ.

Дарэчы, Максім Васільевіч нядаўна ўзначаліў калектыў, але ўжо асвоіўся на новым месцы і ўпэўнены, што такім гуртам любыя задачы па плячы. І прывёў у прыклад перадавы вопыт маладога механізатара Валерыя Бондарава. Хлопец у гаспадарцы менш года, прыехаў на Чачэршчыну з Магілёўскай вобласці, аднак ужо вызначыўся дысцыплінай і высокай адказнасцю. Сёння Валерый заняты на ворыве глебы, апрацоўваючы да 40 гектараў за змену. Усяго ж падняць зябліва вазнясенскія аграрыі мяркуюць на 1,5 тысячах га. У падтрымку Валерыю калегі Сяргей Лагойкін, Дзмітрый Куцапалаў і Пётр Маслаў. Пры станоўчых умовах надвор’я і з такім складам сумленных механізатараў праблем не будзе, упэўнены кіраўнік.

Валерый Бондараў
Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика