“ВЫТОКІ ЗЯМЛІ МАЁЙ”

IMG_8176   Пад такой назвай у рамках святкавання 70-годдзя з Дня вызвалення Чачэршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася конкурсная праграма сярод калектываў за званнем “народны”. Адметнасцю гэтага мерапрыемства было тое, што ў конкурсе спаборнічалі з “магнатамі песенна-музычнай культуры”, адшліфоўвалі сваё творчае майстэрства і павышалі прафесіяналізм калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.
Прэтэндэнты на перамогу падрыхтавалі нешта асаблівае,IMG_8104 нешта новае і каларытнае. У кожнага калектыва былі сваё адметнае амплуа, свой жанр, свой сцэнічны вобраз і стылізацыя. Аддаць перавагу камусьці аднаму сярод гэтага феерверку талентаў, сярод россыпу каштоўнага жэмчугу традыцыйнай беларускай культуры і багатага песеннага рэпертуару было не так проста. Судзейская калегія вызначала лепшых выканаўцаў па дзвюм намінацыям, і ў выніку дыпламантам 1 ступені ў намінацыі “Песня майго рэгіёна” стаў жаночы народны ваIMG_8140кальны ансамбль “Палесачка”, а народны фальклорны гурт “Меркулавіцкія вячоркі”  паказаў найбольшую арыгінальнасць у намінацыі “А мы танцуем і спяваем”. Тым не менш усе ўдзельнікі былі адзначаны Ганаровымі граматамі, таксама цёплыя словы падзякі выказала артыстам начальнік аддзела культуры Юлія Басаргіна.
IMG_8149P.S. На жаль падтрымаць спевакоў і танцораў прыйшла нязначная колькасць аматараў традыцыйнай беларускай культуры. Удзельнікаў аказалася больш, чым гледачоў. Амфітэатр сустрэў выканаўцаў пустымі крэсламі. Чым абгрунтаваць такія халодныя адносіны чачаран да народнай творчасці, невядома.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика