“ЛЯЦІ, СТРАЛА, УЗДОЎЖ СЯЛА…”

IMG_7836Ветрам мінулага, хваляй старой бацькаўшчыны дыхнула ад сустрэчы з фальклорным калектывам “Ажына” в. Валосавічы.
Па народнаму звычаю на саракавы дзень пасля Вялікадня (свята Ушэсце Гасподня) у вёсцы шырока адзначаецца амаль што забыты народны абрад IMG_7886ваджэння або пахавання «стралы», які прывезла і перадала ў спадчыну амаль сорак гадоў назад Марыя Васільеўна Карнеенка з вёскі Высокая Грыва.
Ход гэтай магічнай дзеі за шматлікі перыяд часу набыў традыцыйны характар, гэта зладжаны і адшліфаваны працэс замальвання ад нечаканай бяды зверху: бліжэй да апоўдня мясцовыя жыхары, апранутыя ў святочнае адзенне, збіраліся разам у пэўным месцы, чыталі малітву і рушылі ў шлях. З вясновымі і траецкімі песнямі, карагодамі яны павольна набліжаліся да калгаснага поля, дзе рунелі жыта, пшаніца ці іншая  зерневая культура. На ўскрайку пасяўнога ўчастка запальвалі  вогнішча, з мэтай ачышчэння душы і цела дзеці (на гэты раз IMG_7941рабяты з Валосавіч, вучні Сідаравіцкай школы) і дарослыя скакалі праз агонь, зноў маліліся, просячы ва Усявышняга дабрабыту і яго літасці, каталіся па зялёнай ніве і хавалі сярод паспяваючага збожжа “стралу”. Усё дзеля таго, каб маланка і полымя паганскага бога Пяруна не кранулі сваім гарачым языком ні хату, ні вёску, ні чалавека, каб гора і бяда з хмурнага неба не засмуцілі чалавечай радасці і абыйшлі людзей бокам, каб на гэты год зарадзіў высокі колас.
Па дарозе назад удзельнікаў масавага шэсця сустракалі шчодрыя гаспадары і частавалі салам, гарэлкай, жадаючы адзін аднаму добрага здароўя і доўгага жыцця. Дзеці ласаваліся цукеркамі, першымі летнімі ягадамі, а затым пачыналася масавае гулянне: мужыкі і бабы прыносілі на вясёлую вечарыну хто што меў, накрывалі агульны стол, налівалі чаркі, спявалі і таньчылі. Гарманісту не давалі перапынку, а за добрае “гранне” самадзейнага музыку частавалі самымі смачнымі стравамі.
IMG_7971Верыць або не сіле гэтых прымітыўных, здавалася б, ахоўных мер ад няшчасця – кожны вырашае для сябе сам. Але жанчыны ўпэўнены: гэта іх рытуальныя cпевы, замовы і шчырае звяртанне да Бога дапамагае таму, што доўгі час вёску абыходзяць страшныя здарэнні, звязаныя з маланкай.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика