ДУШОЙ ЗАЎСЁДЫ З ПЕСНЯЙ

IMG_8024Хоць і не давялося былой удзельніцы Валосавіцкага фальклорнага гурта ісці рука аб руку побач са сваімі сяброўкамі на свяце ваджэння «стралы», але ўсё ж такі Марыя Мікалаеўна Ціцянкова знайшла сілы, каб выйсці на вуліцу і павітаць удзельнікаў абраду, пажадаць шчаслівых дзён і цёплага лета.
Некалі жанчына і сама хадзіла ў святочным карагодзе, была салісткай калектыву, мела выдатны голас і не ўяўляла жыцця без песні. Саліравала рускія, падпявала беларускія матывы, а з валагодскімі прыпеўкамі нават ездзіла на рэспубліканскі фестываль у г. Гродна. Любіла вышываць гладдзю і заўсёды падбірала яркі, каларытны ўзор і цікавы, выразны малюнак. Аднак хвароба прымусіла адмовіцца ад аматарскага захаплення, і сёння ёй застаецца толькі што напяваць самой сабе дзе-небудзь у агародзе, калі мые бялізну ці проста выводзіць знаёмыя мелодыі, седзячы вечарам на лаўцы. Так атрымалася, што час правядзення абраду на свята Ушэсце супаў з днём яе нараджэння – Марыя Мікалаеўна пакінула за спіной 74 гады жыцця. Ураджэнка Арэнбурга, яна амаль 40 гадоў ходзіць па чачэрскай зямлі, мае чацвёра дзяцей, шэсць унукаў і праўнука. Жанчына 37 гадоў працавала ў мясцовай краме. Хата, у якой яна зараз жыве, была некалі прыстасавана пад магазін. Прадуктаў харчавання, тавараў паўсядзённага попыту на той час, як прызнаецца былы работнік прылаўка, было ўдосталь. Вяскоўцам усяго хапала: і хлеба, і каўбас, і рыбы. Яны і цяпер удзячны прадаўцу за яе ветлівасць і паразуменне, бо пры неабходнасці маглі пастукаць у дзверы магазіна нават ноччу.
Калі і не разам, то душой Марыя Мікалаеўна заўсёды са сваім калектывам, з сяброўкамі, з песняй.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика