УЗОР ЧЫРВОНАЙ НІТЫ

IMG_8032Пра жыццё і характар чалавека могуць шмат расказаць яго рэчы і прадметы хатняга ўжытку. Яны часцяком перажываюць сваіх уладальнікаў на гады. Напрыклад, саматканыя ільняныя ручнікі да 88-гадовай пенсіянеркі з Роўкавіч Марыі Арцёмаўны Фаміной перайшлі ў спадчыну ад маці.
Некалі, яшчэ ў дзеўках, Агаф’я Кірылаўна Манчанка рыхтавала іх на пасаг. Потым сямейная рэліквія перадавалася з пакалення ў пакаленне, і цяпер яе беражліва захоўвае ў фондах Кутка даўніны нявестка, бібліятэкар Роўкавіцкай бібліятэкі Вольга Фаміна. Гэтыя прапахлыя пылам гісторыі і абветраныя ўраганам стагоддзяў, такія дарагія сэрцу вырабы дэкаратыўна-прыкладной творчасці сёння набылі ўнікальнасць, бо нясуць на шэраватым палатне багатую інфармацыю аб тых, хто іх вырабіў і імі карыстаўся. Чырвоныя з чорным колерам арнаменты могуць расказаць, пра што марыла 120 гадоў назад дзяўчына, чаго жадала, калі пры лучыне і пад ясным месячыкам ткала ўціральнік. Там, у гэтых сціплых малюнках, яе мары, яе летуценні, яе душа.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика