Пяць прычын, па якіх мы чытаем “Чачэрскі веснік”

1. Газета дазваляе нам першымі даведвацца аб самых свежых навінах у горадзе і раёне. Як вядома, нішто не стаіць на месцы, і ад уважлівага вока журналіста не схаваецца ні адна цікавая падзея.
2. Чачэршчына багатая не толькі на прыгожыя краявіды, але і на выдатнейшых працаўнікоў. Іх лёс, творчы шлях, мары і дасягненні – усё гэта мы знаходзім на старонках газеты.
3. “Чачэрскі веснік” з”яўляецца выхавацелем насельніцтва, паказваючы ўсім не толькі добрыя якасці, але і заганы грамадства. Такая практыка дзейнічае дзеля таго, каб кожны з нас задумаўся аб тым, хто мы ёсць і што робім. Памятайце, чалавек заўсёды можа стаць лепей. Нам ёсць да чаго імкнуцца, а гэта галоўнае.
4. Газета клапоціцца і аб здароўі жыхароў раёна. Рэгулярна друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя прафілактыцы тых ці іншых захворванняў.
5. Ствараць добры настрой- адно задавальненне. Таму так часта вы можаце знайсці і святочныя віншаванні, і гумарэскі, і агляды культурных мерапрыемстваў. Праграма тэлеперадач заўсёды прыходзіць да чытачоў. Значыць,“Чачэрскі веснік” працуе, каб жылося цікава, працавалася плённа, адпачывалася весела.
Алена ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика