ПА ЖЫЦЦІ – З АПТЫМІЗМАМ

Сваё жыццё ветэран Другой Сусветнай вайны Сяргей Зосімавіч Любуткін з вёскі Бяляеўка, нягледзячы на перанесеныя трагічныя гады ваеннага ліхалецця, лічыць удалым. Чалавек прайшоў цяжкія выпрабаванні лёсу і дажыў да 90-гадовага юбілею. Артылерыст 99 гаубічнага палка 130 дывізіі “нарадзіўся ў сарочцы” – за ўвесь перыяд акупацыі і абарончых баёў не атрымаў ні аднаго ранення ці кантузіі. За гераічныя подзвігі мае 3 дзяржаўныя ўзнагароды – ордэн Чырвонай Зоркі і 2 ордэны Айчыннай вайны, шэраг юбілейных медалёў. “Дай Бог вам пражыць столькі, колькі пражыў я, і заставацца здаровымі”, — такое пажаданне выказаў Сяргей Зосімавіч дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва А.М.Бацанавай і начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва А.С.Мінінай, што прыехалі павіншаваць ветэрана з яго чарговым юбілеем. Аптымізм дапамагае гэтаму чалавеку арыентавацца ў сучасным часе і не губляць самых добрых чалавечых якасцей, такіх як ветлівасць, добразычлівасць і адкрытасць душы.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика