Нарыхтоўка кармоў вызначае лепшых аграрыяў раёна

На палетках раёна працягваецца зялёнае жніво.

Па стану на 24 чэрвеня, як паведамляе райкам прафсаюза работнікаў АПК, сярод трактарыстаў на касьбе наперадзе Міхаіл Куцапалаў з ААТ «Батвінава», які апрацаваў 1000 гектараў траў першага ўкосу. У Мікалая Брайкова са «Звязды» на рахунку 450 га, у отарскага Сяргея Шапялевіча 447. На падборцы і драбненні сянажнай масы лепшыя Аляксей Нарушаў з ААТ «Звязда» – 5054 тоны, отарскі аграрый Сяргей Мінянкоў – 4147 т і Ігар Лявончыкаў з «Батвінава» – 4038 т, а на перавозцы кармоў працаўнікі сяльгаспрадпрыемства «Звязда» Ігар Марозаў – 1958 т, Васіль Паціпка – 1353 т і Аляксандр Каплуноў – 1145 т. Трактар з прэсам батвінаўскага Міхаіла Быкоўскага накатаў у рулоны 300 тон сена, а яго калега з «Отара» Дзмітрый Худалей – 228.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика