Малады аграрый Максім Макарэвіч працуе з любоўю да зямлі

З першага дня, калі ў ААТ «Звязда» прыбыў на адпрацоўку пасля заканчэння Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі Максім Макарэвіч, ён заваяваў давер кіраўніцтва і павагу старэйшых калег.

Маладога аграрыя адразу прызначылі начальнікам мехатрада, а праз 2 гады павысілі да загадчыка мехмайстэрні. У хлопца моцная працоўная хватка, да любой работы ён ставіцца адказна і не баіцца змяніць пасаду кіраўніка сярэдняга звяна на механізатара. Калі трэба сесці за руль «Амкадора», неабходна дапамога на ўборцы зерневых культур – хлопец у першых радах. А калі паўстала вострае пытанне нарыхтоўкі кармоў, Максім і тут падае прыклад. Яго старанныя рукі ўмеюць шмат чаго, не цураецца ніякай справы. Да вясковага клопату адносіцца з паразуменнем, усё вытворчыя задачы робіць якасна і хутка. Бо нездарма вучыўся ў галіне сельскай гаспадаркі і выбраў гэты шлях не па прымусу. На зялёным жніве малады загадчык майстэрні на трактары з падборшчыкам заняты на драбненні сянажнай масы. За дзень выпрацоўвае да 40 гектараў плошчы люцэрны. Роўна гудзе матор корманарыхтоўчай тэхнікі, метр за метрам паддаюцца маладому аграрыю ўгоддзі травяністых кармоў, і сэрца поўніцца радасцю, што ў «Звяздзе» ёсць такія надзейныя, працавітыя людзі. Не меншай павагай карыстаецца ў калектыве і вопытны механізатар Мікалай Брайкоў. Мікалай Васільевіч пільна сочыць за добрым станам трактара і агрэгатаў, не выедзе за вароты МТП, пакуль не ўпэўніцца ў належным стане тэхнікі. На касьбе шматгадовых траў ён утрымлівае другое раённае месца. А спяшацца ёсць прычына, бо грамадскаму статку гаспадаркі неабходна нарыхтаваць 1265 тон сена, 7150 сенажу і 29422 сіласу. Пакуль што ўдача і надвор’е ў падтрымку земляробам

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика