Поўніцца скарбонка перамог

У Гомельскім дзяржаўным каледжы імя Н.Ф.Сакалоўскага адбыўся 5-ты адкрыты абласны конкурс інструментальна-вакальных, эстрадных і джазавых ансамбляў «JAZZ – вясна-2021». Чачэрскія канкурсанты паказалі выдатныя здольнасці.
Дуэт у складзе вучаніцы гімназіі Любові Ганжынай і гітарыста Іллі Малашкіна прадставіў на конкурс песенныя творы «Лунная река» і «Мои маленькие сны» на ангельскай мове і заняў 2-е месца. А ў намінацыі «Вакальна-інструментальныя ансамблі» дзіцячы змешаны ансамбль народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў адзначаны Дыпломам ІІІ ступені.
Яшчэ адну ўзнагароду атрымала вучаніца школы Ганна Ралкова (на фота) – за ўдзел у ІХ адкрытым рэгіянальным конкурсе дзіцячай творчасці «Маленькі прынц – 2021» у Светлагорску яна ў сваёй намінацыі стала трэцяй. Дзяўчынку рыхтавала Дар’я Майданава. А медалём і дыпломам за ўдзел у творчым іспыце адзначана Аліна Парчэўская (выкладчык Алег Брыцікаў). Усяго за мінулы навучальны год рабяты ДШМ прынеслі ўстанове адукацыі 12 прызавых месцаў. Скарбонка творчых перамог папаўняецца, а гэта добрая адзнака старанням навучэнцаў і іх настаўнікам.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика