Музей шкла вяртае ў мінулае

Дзесьці ў сярэдзіне 18 стагоддзя ў Чачэрскім старастве была заснавана мануфактура па вытворчасці шкла. Але найбольшую папулярнасць гэта прадукцыя атрымала ў першай палове XIX стагоддзя.
Спачатку на Чачэршчыне выраблялі шкляны посуд, а потым наладзілі выпуск ліставога шкла, паўштоф, бутэлек і вырабаў з крышталю, якія карысталіся шырокім попытам і былі высокай якасці. Мяркуецца, што чачэрская прадукцыя выкарыстоўвалася для будаўніцтва Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбурзе. У 1851 годзе ў Лондане на міжнароднай выставе дасягненняў гаспадаркі і культуры гэты тавар быў адзначаны спецыяльным прызам. Аднак шкляная дзейнасць з цягам часу перастала існаваць, пра былыя дасягненні ў гэтым накірунку сёння раскажуць толькі гістарычныя даведкі. А яшчэ, як рэха мінулага, у цэнтральнай раённай бібліятэцы створаны музей шкла. Тут арганізаваны збор экспанатаў – усяго 98 экзэмпляраў, якія ахвяравалі на захаванне жыхары раёна. Шкляныя вырабы розных перыядаў падаравалі музею Ніна Жытнікава, Пётр Несцяровіч, Вольга Фаміна, Ганна Бачарова, Людміла Трубачэнка і іншыя. Збор вырабаў працягваецца. Усім жадаючым прапануецца далучыцца да дабрачыннай акцыі і папоўніць музейныя стылажы цікавымі рарытэтамі альбо сучаснымі прадметамі шкла.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика