Працавалі талакой і з настроем

Калектывы і жыхары краю з граблямі і мётламі выйшлі на абласны суботнік і навялі парадак каля сваіх падворкаў і на вытворчых тэрыторыях.
Людзі убіралі лісце і сухую траву. Горад быў падобны на мурашнік, тут і там чачаране завіхаліся на зялёных зонах і тратуарах, каля сваіх дамоў і арганізацый, а таксама на замацаваных вуліцах. Жыхары аграгарадкоў і малых населеных пунктаў таксама далучыліся да агульнай справы і наводзілі санітарыю на любімай малой радзіме. Аднак клопату яшчэ дастаткова. Таму кропку ў чыстай рабоце ставіць пакуль рана.
Усяго ў суботніку прынялі ўдзел 3236 чалавек, плануецца выручыць ад дабрачыннай акцыі 17,8 тыс. рублёў, якія будуць накіраваны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу «Партызанская крынічка».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений
Яндекс.Метрика