Сапраўдныя знатакі працуюць у спецлясгасе
Чачэрскія лесаводы сталі прызёрамі абласнога чэмпіянату па інтэлектуальнай гульне «Што? Дзе? Калі?» сярод членаў прафсаюза работнікаў лесу і лесакарыстання.
Творчы іспыт праходзіў у Гомелі, каманда спецлясгаса з 6 чалавек, сярод якіх быў ветэран працы Аляксандр Маглышаў, паказала добрыя веды ў галіне лясной гаспадаркі і не толькі. Чачаране атрымалі Дыплом III ступені і памятны сувенір.
