Правесці сяўбу без траўматызму

Напярэдадні пасяўной кампаніі ў раёне прайшоў семінар-вучоба па ахове працы з удзелам грамадскіх інспектараў і старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый.
Важныя тэмы безаварыйнай работы акрэсліў прадстаўнік Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Уладзімір Тарасавец. Важна перад пачаткам сяўбы правесці з працаўнікамі інструктаж. Да работ неабходна дапускаць толькі маючых адпаведную кваліфікацыю працаўнікоў, што прайшлі медыцынскі агляд. Абавязковай лічыцца праверка фізічнага стану механізатараў і вадзіцеляў да выезду ў поле і пасля працы.
Нямала няшчасных выпадкаў на вытворчасці звязана з ужываннем алкагольнай прадукцыі. Праходжанне алкатэсту не павінна быць фармальным, заўважыў спецыяліст.
Сур’ёзную пагрозу для здороўя людей можа прынесці абыходжанне з ядахімікатамі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Абавязкова трэба забяспечыць сяльчан спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай абароны. У патрабуемым стане павінна быць уся задзейнічаная тэхніка.
Выступленне Уладзіміра Тарасаўца дапоўнілі галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Аляксандр Броніцкі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка, якія таксама акцэнтавалі ўвагу на недапушчальнасці фактаў траўматызму і няшчасных выпадкаў у калектывах, агучылі пытанні транспартнай і пажарнай бяспекі, праходжання медкамісій і арганізацыі харчавання на сяўбе яравых культур з захаваннем усіх санітарных норм.
На яшчэ адзін важны момант была звернута ўвага – забеспячэнне патрабуемых умоў бяспекі на аб’ектах жывёлагадоўлі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика