За рулём трактара Юрый Дамасканаў

Матнявіцкі механізатар Юрый Дамасканаў за рулём трактара з раніцы да самага вечара – возіць на подсціл жывёле салому і дастаўляе на кармавы стол сакавіты сілас.
На работу ў «МатнявічыАгра» Юрый прыйшоў у 2012 годзе пасля службы ў арміі. І адразу ж яго прозвішча загучала на ўвесь раён – маладзёжны экіпаж у складзе Юрыя і яго калегі Андрэя Корхава вылучыўся на ўборцы зерня. Затым яшчэ не раз стараннага аграрыя адзначалі як лепшага ў галіне раслінаводства. Сёлета ён быў запрошаны на святочную сцэну за падзякай на злёце перадавікоў Чачэршчыны. У механізатара хапае турбот, тым больш што маладыя моцныя рукі заўсёды патрэбны на вёсцы. І не важна, што жыве працаўнік у горадзе. Яго новенькі МТЗ-1221 задзейнічаны ва ўсіх сельскагаспадарчых працэсах. У аграрыяў наперадзе важная кампанія – сяўба яравых культур. Юрый таксама рыхтуецца выйсці ў поле. Унясенне тукаў, пасяўная, затым уборка і прасаванне саломы – такі расклад механізатара на бліжэйшы час. Колазварот сялянскага клопату вялікі, усюды неабходна паспець і да ўсяго прыкласці не толькі намаганні, але і сэрца. Менавіта так працуе на роднай зямлі матнявіцкі хлебароб.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика