«Чачэрскагратэхсервіс» у падтрымку вёсцы

Раён актыўна выводзіць усе пасяўныя агрэгаты на хлебныя палеткі. Аграрыі заняты на культывацыі і ворыве глебы. Асобным гаспадаркам у дапамогу прыходзіць тэхніка «Чачэрскагратэхсервісу».
Гэтай вясной у КСУП «РоўкавічыАгра» на пасяўны клін плошчай 830 гектараў плануецца вывесці 3 трактары з плугамі, 2 культыватары і столькі ж сеялак. Каб правесці сельскагаспадарчую кампанію ў тэрмін, без дапамогі не абысціся. Трактарыст-машыніст Андрэй Пастушэнка ўжо трэці сезон шчыруе на карысць сельгаспрадпрыемства. Вопытнага механізатара паважаюць, яму давяраюць і спадзяюцца на яго адказнасць. Бо ведаюць, што сваю справу Андрэй Віктаравіч выканае старанна. Механізатарскаму майстэрству навучыўся, калі яшчэ жыў на Украіне. Там ён нарадзіўся, скончыў школу і атрымаў прафесію. Пасведчанні вадзіцеля і трактарыста спатрэбіліся таксама, калі ў 1999 годзе вярнуўся на бацькоўскую вотчыну. На Чачэршчыне кіраваў грузавымі аўтамабілямі, бульдозерам, бензавозам у ПМК-118, камунальнай гаспадарцы. А калі перайшоў у «Чачэрскагратэхсервіс», яго спрыт і прафесійная хватка сталі добрай падтрымкай роўкавіцкім аграрыям на вясенне-палявых работах. На новенькім МТЗ-3522 ён закладвае падмурак пад сяўбу яравых культур – у дзень апрацоўвае ад 15 да 20 гектараў зерневага кліну. Пасля падрыхтоўкі глебы Андрэй Пастушэнка памяняе плугі на сеялку і пасыплецца залатое збожжа ў зямлю, каб затым даць добры ўраджай каласавых. Кіраўніцтва КСУП «РоўкавічыАгра» ўдзячна рупліваму працаўніку за плён, а адміністрацыі «Чачэрскагратэхсервісу» за паразуменне. І выказвае надзею, што такое цеснае супрацоўніцтва прынясе выгаду і добрыя вынікі агульных намаганняў дзеля важкага раённага караваю.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика