Рыхтуюцца да пасяўной кампаніі

Працаўнікі сельскіх гаспадарак краю актыўна рыхтуюцца да сяўбы зерневых.
Пакуль з нізін і ўзвышшаў паціху сыходзіць снег, аграрыі, занятыя на падкормцы азімых, уносяць калійныя тукі і вывозяць арганіку. Але неўзабаве на жытнёвы клін выйдзе тэхніка. Як расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Віктар Братачкін, на чачэрскіх палетках гэтай вясной неабходна кінуць зерне яравых каласавых на плошчы 3 930 гектараў. Плануецца засеяць 1 550 га ячменю, 150 пшаніцы, 80 грэчкі і 350 – зернебабовых культур. Акрамя таго, батвінаўскія аграрыі мяркуюць пасадзіць 50 гектараў бульбы, у «Отары» на 100 гектарах зацвіце сланечнік. А кукуруза ў раёне складзе 8 260 га і 410 га шматгадовых траў.
Першымі ў глебу лягуць зярняты аўса. Аднак спачатку неабходна якасна падрыхтаваць поле і першачаргова паставіць на лінейку гатоўнасці энерганасычаную тэхніку. Лепш за ўсіх з гэтым справіліся вазнясенскія, отарскія, палескія механізатары і ў ААТ «Звязда». А вось батвінаўцам трэба паспяшыць. На завяршальнай стадыі рамонты плугоў і дыскатараў, стаяць на старце і чакаюць спрыяльнага надвор’я пнеўматычныя сеялкі. Таксама дагледжаны і прыведзены ў рабочы рэжым каля 80 працэнтаў камбінаваных пасяўных агрэгатаў. Аднак зноў жа адстаюць у гэтым плане працаўнікі «Батвінава». Ды час не чакае, неўзабаве будзе дадзена адмашка для выхаду ў поле. Своечасовае правядзенне пасяўной кампаніі – гарантыя якаснай уборкі і высокіх ураджаяў. Да таго ж следам за зерневымі трэба брацца за кукурузу.
У гэты гарачы час важна, каб механізатарам было камфортна выконваць свае абавязкі. Трэба ўдзельнікаў сяўбы забяспечыць сродкамі індывідуальнай абароны, пітной вадой. Яе павінна быць дастаткова як у полі, так і ў рамонтных майстэрнях. Асаблівую ўвагу трэба звяртаць на фізічны стан механізатараў, выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі. Выпадкі бываюць розныя, у тым ліку непрадказальныя. Трэба паклапаціцца аб укамплектаванасці аптэчак неабходнымі медпрэпаратамі і матэрыяламі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика