Лепшыя паказчыкі ў старанных

Лепшыя працаўнікі жывёлагадоўчай галіны па выніках лютага гэтага года прымалі віншаванні ад кіраўнікоў гаспадарак і райкама прафсаюза аграпрамысловага комплексу. У чарговы раз падведзены вынікі рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод».
Надзея Кавалёва з сяльгаспрадпрыемства «Звязда» ўжо каторы месяц у лідарах. На гэты раз сярэдні надой на адну фуражную карову склаў 547,9 кг. На ферме «Сапрыкі» гаспадаркі «Отар» самая старанная Галіна Талкачова, у якой паказчык – 512 кг на карову. На трэцім месцы Алена Глаўніцкая з «Вазнясенска», ферма «Падлужжа» – 355 кг на карову.
Сярод жывёлаводаў прызнана пераможцам Алена Звяркова з «Отара», якая атрымала сярэднесутачную прывагу на адкорме жывёлы 1268 грамаў. У калектыве залескіх працаўнікоў вылучыліся Юрый і Сяргей Лазаковічы, а таксама Сяргей Мацюшэнка. Бычкі іх групы за мінулы месяц сталі цяжэйшымі на 888 г. А замыкаюць тройку лідараў Рыгор Крупенькін і Таццяна Капылец з «Вазнясенска» – 730 г.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика