Дзесяць дзён віктарын, выстаў і гульняў

Прадметная дэкада для навучэнцаў пачатковых класаў з першай і Нісімкавіцкай школ стала святам на цэлых 10 дзён.
Важнасць моманту дзеці адчулі ўжо на адкрыцці, якое прайшло вельмі ўрачыста. А затым пачаліся конкурсы, віктарыны і гульні. Былі арганізаваны разнастайныя выставы. Кожны этап прысвяцілі адпаведнай тэматыцы. У першай школе вельмі цікава прайшоў дзень, прысвечаны літаратурнаму чытанню. Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі расказвалі аб тым, што прачыталі, але і вучыліся аналізаваць сюжэт, паводзіны герояў, адказвалі на пытанні. Літаральна на адным дыханні прайшлі дні «Знатоки русского языка», «Знаўцы беларускай мовы», «Матэматыка для ўсіх», заняткі па бяспецы жыццядзейнасці і інш. Усё гэта пашырала веды, дзеці вучыліся прымяняць іх у розных сітуацыях, праяўлялі ўзаемавыручку.
Станоўчыя эмоцыі і пачуццё адказнасці за прыроду прынеслі заняткі «Як жывуць птушкі зімой». Вучні адгадвалі загадкі і рэбусы, цікавіліся прыказкамі пра пярнатых, рыхтавалі розныя падзелкі. А потым выйшлі на вуліцу і пакармілі птушак, што дружна зляцеліся паласавацца хлебам, салам і зярняткамі. Расчырванелыя і вясёлыя рабяты вярнуліся ў класс, дзе прайшоў экалагічны рынг. Затым для школьнікаў была падрыхтавана забаўляльная праграма «Сяброўства пачынаецца з усмешкі». Дзеці пелі песні, расказвалі вершы, паказалі інсцэніроўку казкі. Дарэчы, кожны дзень лепшыя з лепшых атрымоўвалі ўзнагароды. І гэта надавала рабятам творчай актыўнасці на ўвесь час.
Завяршылася дэкада яркім, цудоўным канцэртам. Настаўнікі падвялі вынікі сваёй работы, а дзеці атрымалі самае галоўнае – добрыя веды і жаданне пастаянна іх папаўняць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика