Сімвал года – казадой

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» сімвалам гэтага года аб’явіла казадоя звычайнага – адзінага прадстаўніка атрада казадападобных у Беларусі.

У свеце налічваецца каля 120 яго відаў. І хоць у бліжэйшы час выміранне гэтай птушцы не пагражае, аднак казадоі часам гінуць ад аўтамабіляў, бо часцей за ўсё адпачываюць уздоўж лясных дарог. Іншым разам іх гнёзды разбураюць наземныя драпежнікі, што таксама адмоўна ўплывае на папуляцыю.
Вельмі сумна, калі птушыную колькасць памяншае чалавек. Вядома, гэтыя пярнатыя не выклікаюць цікавасці ў паляўнічых. Але іншы раз нашы неразумныя паводзіны прыносяць вялікую шкоду. Казадой – птушка пералётная. Яна насяляе светлые сасновыя лясы, прыбярэжныя зоны. Гэта як раз тыя мясціны, куды імкнуцца вясной на адпачынак і вясёлыя кампаніі. Ад іх вельмі шмат шуму, калі такі візіт на прыроду супадае з гнездаваннем казадояў, то птушкам не проста не камфортна, гэта дрэнна ўплывае на іх размнажэнне – пярнатым патрэбна цішыня. Яшчэ непрыемна, калі людзі пакідаюць пасля сябе ў лесе горы смецця. Не на карысць гэта і казадоям, ды і наогул прыродзе.
Час бяжыць хутка, і веснавое цяпло не за гарамі. Мы павінны беражліва адносіцца да пярнатых. Таму сачыце, каб ваша вылазка ў прыгожы сасновы лес не супала з перыядам гнездавання. Так званая гукавая гігіена лесу мае для птушак вялікае значэнне.
У нашых мэтах зберагчы казадоя і такім чынам спрыяць павелічэнню іх колькасці. А на працягу года пройдуць разнастайныя асветніцкія мерапрыемствы, прысвечаныя сімвалу 2021-га. Яны будуць арганізаваны для таго, каб прыцягнуць нашу ўвагу да дзікіх птушак Беларусі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика