Лепшы вядучы гульнёвых праграм

Дыпломам 3 ступені галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама адзначана  загадчыца аддзела па культурна-масавай рабоце раённага Дома культуры Кацярына Патапенка.

Гэту ўзнагароду спецыяліст адваявала ў калег на абласным конкурсе сярод вядучых гульнёвых праграм «Зажигайка». Трэба сказаць, што Кацярына не толькі выдатна спраўляецца з роляй канферансье на шматлікіх вечарынах, мітынгах і канцэртных выступленнях, але і лёгка пераўвасабляецца ў тэматычных і казачных герояў. У культработніка ўдала атрымоўваюцца розныя вобразы. Каля мікрафона Кацярына імправізуе і фантазіруе, трымае візуальны кантакт з аўдыторыяй, стварае настрой і эмацыянальную афарбоўку свята. Таму прызавое месца ў абласным конкурсе – заслужаная адзнака яе таленту і прафесійнага майстэрства.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика