Супрацоўнікі РАУС на Замкавай гары Чачэрска адзначылі лепшых

Напярэдадні Дня Незалежнасці супрацоўнікі РАУС сабраліся на Замкавай гары. Для тых, хто штодзень стаіць на варце ўсеагульнай бяспекі і забяспечвае наш спакой, галоўнае свята краіны стала яшчэ і добрай нагодай адзначыць лепшых праваахоўнікаў.

Ва ўрачыстых абставінах самыя лепшыя атымалі ўзнагароды. Медалём «100 год міліцыі Беларусі» адзначаны начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Аляксандар Манахаў, старшы аператыўны дзяжурны Ігар Цыганкоў, старшы інспектар групы кадраў Аксана Хруцкая. Аналагічным знакам ушанаваны інспектар дарожна-патрульнай службы Яраслаў Коўганаў і ўчастковы інспектар Дзяніс Казаневіч.

А радавы міліцыі Яўгенія Атрашкова, што нядаўна далучылася да калектыва, прыняла прысягу. Але ж на гэтым урачыстасці не скончыліся. Падзяку за садзейнічанне ў недапушчэнні адміністратыўнага правапарушэння ад кіраўніцтва РАУС атрымаў супрацоўнік камунальнай гаспадаркі Георгій Міскоў. Таксама ўручаны пасведчанні дружынніка новаму складу добраахвотнай дружыны. Сярод тых, хто дапамагае міліцыянерам у ахове бяспекі, – працаўнікі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый раёна.

Міліцыянеры ўсклалі вянок і ўшанавалі загінуўшых вызваленцаў хвілінай маўчання. Заключным акордам прадсвяточнага мерапрыемства стала віншаванне са святам непаўналетняй вязніцы фашысцкага канцлагера Марыі Іванаўны Грабяньковай.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика