ПРАСЛАВІМ РОДНЫ КРАЙ

Эліта творчых асоб сабралася на калінкавіцкай зямлі 5 чэрвеня з мэтай захавання гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. Менавіта такая тэма абласнога семінара прымусіла згуртавацца ў гэты дзень паэтаў, празаікаў і журналістаў, а арганізатарамі сустрэчы сталі Гомельская абласная арганізацыя ГА “Беларускі саюз журналістаў” і Гомельскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Напачатку адбыўся афіцыйны прыём у старшыні раёна Я. Адаменкі, якому жадаючыя маглі задаць пытанні адносна сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, а затым адбылася пазнавальная экскурсія па райцэнтру і архітэктурных мясцінах. Кожны рэгіён, кожны горад мае сваю адметнасць, свае славутасці і асобныя прыклады інфраструктуры. На Калінкавіншчыне сапраўдным гонарам з”яўляецца музей знакамітых і гераічных жанчын – жанчын працаўніц, маці, вучоных, які размешчаны ў памяшканні гарадской гімназіі, музей воінаў–інтэрнацыяналістаў, што дзейнічае пры райваенкамаце, вядомы на Беларусі мясакамбінат, і, канешне ж, адметная каштоўнасць Калінкавіцкага раёна – юравіцкая стаянка першабытнага чалавека. Усё гэта паказалі ўдзельнкам семінара. Нідзе, як тут, такім асаблівым чынам не ўслаўлялі гучнае імя жанчыны, прозвішчы самых вядомых навечна застануцца ў памяці будучых пакаленняў на стэндах музея і ў летапісе раёна. Моцна здзівілі і ўразілі гасцей вырабленыя са звычайных адыходаў вытворчасці мясакамбінату – рагоў і капыт забітай жывёлы, творы: пейзажы, нацюрморты, карціны з аб”ёмнымі ружамі. Унікальна аздобленыя рукамі майстра падзелкі з простага прыроднага матэрыялу ператварыліся ў сапраўдны шэдэўр мастацтва. А падчас наведвання юравіцкай стаянкі здавалася, што ты трапіў у далёкую эпоху мамантаў, атмасфера была прапітана старажытнасцю, нават само паветра дыхала мінулым. Вельмі спагадліва і сардэчна сустрэў незнаёмцаў аграгарадок Юравічы, уражвала яго чысціня, прыгожыя кветнікі і шматлікія малыя архітэктурныя формы.
У гэтай лагоднай абстаноўцы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца і наладзіць сяброўскія адносіны людзі пяра – журналісты і пісьменнікі. Яны абмяняліcя думкамі, хатнімі адрасамі, візітнымі карткамі, сваімі кніжнымі выданнямі. Была заключана дамова аб больш цесным супрацоўніцтве, каб шырэй прапагандаваць прыгажосць роднага краю, часцей выдаваць на старонках газет творы пра мілыя сэрцу мясціны і знакамітых людзей, прыцягваць да сваіх радоў маладыя таленты. Такія сустрэчы, як адзначыў намеснік старшыні ГА “Беларускі саюз журналістаў”, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Р.Сакалоўскі, збліжаюць і парадноўваюць, яны даюць зарад на новыя творчыя здзяйсненні і навацыі, дапамагаюць рухацца наперад, дазваляюць разам вырашаць агульныя мэты па праслаўленню і захаванню культурнай спадчыны, садзейнічаюць развіццю сучаснай культуры Гомельшчыны.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика