ЦУД РУКАМІ ЖАНЧЫНЫ

Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці адзначаецца 14 чэрвеня.
Вырабы з лазы і саломы заўсёды карысталіся попытам у пакупніка. Сувеніры ў падарунак і патрэбныя ў хатнім карыстанні рэчы можна купіць у прамысловых магазінах, а вось за прыгажосцю гэтых унікальных твораў мастацтва стаіць звычайная чалавечая праца. Лазапляцельшчыца ўнітарнага дачэрняга прадпрыемства “Надзея” Аліна Янушкевіч вось ужо тры гады займаецца вырабам вялікіх і малых кошыкаў і скарбонак. Па прафесіі Аліна Уладзіміраўна – прадавец, але калі фірменны магазін прадпрыемства завяршыў сваё існаванне, перайшла ў цэх лазапляцення. Спачатку вучылася няпростай справе майстра і цяпер штомесяц перавыконвае прагнозныя паказчыкі на 150 працэнтаў. На рабоце характарызуецца з самага лепшага боку, вельмі адказная і старанная, дысцыплінарных парушэнняў не мае. Жанчына з аптымізмам глядзіць у будучае і марыць толькі пра добрыя перамены і светлыя радасныя моманты жыцця.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика