КАБ СОНЦА ПРАМЕНЬ САГРАВАЎ

Нядаўна на базе Отарскага сацыяльнага прытулку ў чарговы раз адчыніў свае дзверы міжнародны дзіцячы беларуска-расійскі патрыятычны лагер “Прамень-2”. На гэты раз тут загучаў смех не толькі юных навучэнцаў гімназіі г.Чачэрска і САШ №2. Дзесяць хлопчыкаў і дзяўчынак былі запрошаны да нас з Палескага раёна Калінінградскай вобласці Расіі. Сярод іх сёлета ёсць нават і тыя, хто меў магчымасць раней адпачываць на Чачэршчыне. Усяго пройдуць аздараўленне 20 дзяцей. Праграма адпачынку разлічана на тыдзень. Плануецца наведванне месцаў баявой славы, знаёмства з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі Чачэршчыны. Абяцаюць стаць цікавымі экскурсіі па абласному цэнтру і г. Магілёву. Для рабят будзе арганізавана ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”. Адным словам, сумаваць не прыйдзецца. Разам з дзецьмі ў лагеры будуць пражываць 4 педагогі. У выхадныя дні расіяне пагасцююць у чачэрскіх сем’ях. Галоўнае, каб надвор’е спрыяла і настрой не знікаў.
Заснавальнікам гэтага адпачынку выступіў Чачэрскі раённы выканаўчы камітэт. Спонсарамі сталі Гомельскае абласное аддзяленне беларускага Фонду міру, Гомельскае аддзяленне дзіцячага фонду, абласное ўпраўленне па аздараўленню.
На ўрачыстым адкрыцці лагера прысутнічалі і выступілі з прывітальным словам намеснік старшыні райвыканкама П. В. Несцяровіч і загадчык аддзела адукацыі В.М. Пільшчыкаў.
Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика