На корм жывёле травы з поля

Батвінаўскія аграрыі гатовыя прыступіць да зялёнага жніва і ўжо вызначылі, хто выйдзе ў поле з касілкай, а каму давядзецца варушыць і прасаваць духмянае сена з траў першага ўкосу.

Каб накарміць больш двух з паловай тысяч галоў жывёлы і забяспечыць сытную зімоўку грамадскаму статку, неабходна нарыхтаваць 1 200 тон сена і 3 500 тон сенажу. Падкручваюць гайкі трактароў і даводзяць тэхніку да адпаведнага стану, каб не дапусціць прастояў на зялёным канвееры, вопытныя механізатары Аляксандр Яшкоў і Іван Гусакоў. Прасаваць сухую траву ў рулоны плануюць Міхаіл Быкоўскі і Мікіта Куцапалаў. Адвозіць зялёную масу будуць Фёдар Хальцоў і Іван Гайкоў.

А пакуль яны настройваюцца на працоўны лад, кормаўборачны камбайн Ігара Лявончыкава ўжо напоўную круціць магутным матавілам, змяльчаючы за дзень да 40 тон зялёнай масы. У галіне сельскай гаспадаркі мужчына 30 гадоў, з іх 18 менавіта на нарыхтоўцы кармоў. З самай вясны і да халадоў ён за рулём КВК-800. Сакавітую падкормку з поля на фермы ў Меркулавічы, Батвінава, Шылавічы і Ветвіцу дастаўляе яго калега Дзмітрый Куцапалаў. Шматгадовыя зёлкава-бабовыя травы ідуць на кармавы стол цёлкам, маладняку і жывёле на адкормцы. Свежыя вітаміны надаюць сілы і спрыяюць хуткаму росту мясного пагалоўя.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика