Сямейнае шчасце сям’і Тарасенкаў з Вазнясенскага будуецца на паразуменні

Надзейнае заўтра і дабрабыт Тарасенкаў з аграгарадка Вазнясенскага будуецца на аптымізме і паразуменні. А падмурак сямейнаму шчасцю вяскоўцаў быў закладзены ў маі 2013 года.

Калі Кацярына пазнаёмілася з будучым мужам, у яе ўжо было дзве дачушкі. Аляксандр закахаўся ў энергічную і сімпатычную бабічанку, і прапанаваў ёй руку і сэрца.

Вяселле ладзілі ў вазнясенскім сельскім Доме культуры, дзе працавала Кацярына. Дарэчы, яна з 6 гадоў на сцэне. Яе дэбют адбыўся ў дзіцячым танцавальным гурце народнага калектыва «Лёс» вёскі Бабічы. Танцорка і спявачка ўдзельнічала ў канцэртах, творчых конкурсах, фестывалях. Камунікабельнасць і артыстызм прыцягвалі ўвагу. Гэтыя ж якасці дапамагаюць зараз Кацярыне мацаваць сямейны саюз і выхоўваць дзяцей. А іх у матулі ўжо чацвёра, у шлюбе яна нарадзіла яшчэ двух сыноў. Меншаму Арцёму 2 з паловай гады, хлапчук падрастае і набіраецца розуму.

Старэйшая Аксана некалькі разоў станавілася пераможцам у школьных алімпіядах, зараз вучыцца на цырульніка і марыць атрымаць прафесію эканаміста. Сям’я Тарасенкаў у 2013 годзе абараняла званне ўладара сяла ў маладзёжным сельскагаспадарчым праекце і заняла 3-е месца.

Кацярына і Аляксандр пабудавалі дом за дзяржаўны кошт, набылі зямлю ў полі і афармляюць участак для вядзення асабістай гаспадаркі. На 25 прысядзібных сотках пасадзілі сад, разводзяць кветкі, вырошчваюць бульбу і гародніну, ужо пачалі будаваць лазню. На падворку ўтрымліваюць свіней, птушку, купілі карову.

Пакуль галава сямейства круціць баранку амкадора па калгасных палетках, дома яго чакаюць жонка і дзеці. Гарачая вячэра, утульнасць і клопат блізкіх саграваюць і надаюць сілы.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика