ВЫХАДЗЕЦ ЗЯМЛІ ЧАЧЭРСКАЙ

Наш край, чачэрская зямля ведае імёны і прозвішчы многіх славутых мясцовых жыхароў. Нават пакінуўшы сваю малую радзіму, выехаўшы з краіны, яны душой прывязаны да вотчыны. Пра аднаго такога таленавітага чалавека сёння расказвае бібліёграф цэнтральнай раённай бібліятэкі
Марыя БАГДАНАВА:
– Па розным дадзеным, за межамі Беларусі сёння пражывае каля 3,5 мільёны беларусаў і іх нашчадкаў. Толькі на тэрыторыі Крыма іх больш за 50 тысяч. У месцах кампактнага пражывання значная частка суайчыннікаў утварыла больш чым 200 абласных аб’яднанняў і арганізацый. Напрыклад, “Саюз беларусаў Крыма” налічвае звыш 2000 чалавек. За высокія дасягненні ў галіне беларускай культуры ў Крыму лаўрэатам прэміі імя М.Багдановіча, прэміі Асацыяцыі нацыянальных грамадстваў і абшчын Крыма стаў Віктар Пятровіч Гулевіч, ураджэнец в.Рудня Нісімкавіцкая. Працаваў дырэктарам Нісімкавіцкага Дома культуры, пад яго кіраўніцтвам былі створаны і паспяхова развіваліся харавыя калектывы, ансамбль гарманістаў, іншыя клубныя фарміраванні. Аднак чарнобыльская трагедыя парушыла звыклы жыццёвы рытм. Са слязамі на вачах сям’я Гулевіча пакінула свае родныя мясціны.
Вось ужо 25 гадоў зацікаўлены сваёй справай працуе Віктар Пятровіч дырэктарам Шыроцкага СДК Сімферопальскага раёна. Пры ўстанове культуры створаны духавы аркестр, хор ветэранаў, ансамбль “Гармоніка”. У пасёлку Шырокае, дзе кампактна пражываюць 25 беларускіх сем’яў, адкрыты музей рэдкіх матэрыялаў, дакументаў, побыту, якія раскрываюць абрады, звычаі і традыцыі беларусаў. Тут дзейнічае народны фальклорны ансамбль “Барыня”, лаўрэат Крымскага рэспубліканскага конкурсу, рэгулярна выступаючы на фестывалях і аглядах самадзейнай творчасці, кіраўніком якога з’яўляецца дачка В.Гулевіча – Ала.
Віктар Пятровіч прымае актыўны ўдзел ў грамадска-палітычным, гаспадарчым і культурным жыцці Крыма. Ён член праўлення Крымскага беларускага грамадства, садзейнічае захаванню духоўна-культурных пластоў Беларусі, а гэта – гісторыя нашай зямлі, яе веліч і прыгажосць. Прапагандуе традыцыі і звычаі бацькаўшчыны, творы беларускіх класікаў, робіць усё для таго, каб беларуская культура жыла ў Крыму. Цесна супрацоўнічае з нацыянальнымі абшчынамі, умацоўвае міжнацыянальныя зносіны, сяброўства паміж народамі паўвострава, з’яўляецца аўтарам гімна беларусаў Крыма. У выданні 2006 года “Беларусы ў Крыму” расказваецца пра творчы і жыццёвы шлях і Віктара Пятровіча. Кніга падаравана цэнтральнай раённай бібліятэцы, каб кожны жадаючы мог бліжэй пазнаёміцца з выдатнай асобай.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика