У Чачэрскім музеі з’явілася кашуля, якой больш за 100 гадоў

Жыхарка Мінска Наталля Вельмаскіна перадала гісторыка-этнаграфічнаму музею 9 прадметаў вясковага побыту.

Яе маці – Ніна Якубава – з маленства вышывала крыжыкам і гладдзю. Навучыла і сястру Марыю. Наталлі Дзмітрыеўне ў спадчыну дасталіся тканыя рушнікі, набожнікі і вязаныя покрыўкі. Аднак самае каштоўнае – палатняная вясельная кашуля, якую апранала яшчэ бабуля Улляна Гаўрылаўна. Кашуля перадавалася з пакалення ў пакаленне. Гэтай рэчы, мяркуе жанчына, прыблізна 100-120 гадоў, яе зрабілі жанчыны роду Кузьмянковых, з якога выйшла бабуля Уля.

Дырэктар музея Алена Кавалёва адзначыла, што кашулю і адзін з рушнікоў унясуць у дзяржаўны каталог Музейнага фонду Беларусі, дзе ўжо ёсць 207 унікальных экспанатаў нашага краю.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика