Творчы шлях Валянціны Буланавай

Творчы шлях метадыста раённага Дома культуры Валянціны Буланавай пачаўся ў 1994 годзе. Яна заўсёды на культурна-забаўляльных праграмах, фестывалях і вечарынах. Яна не толькі дэманструе свае магчымасці, але і навучае майстэрству акцёра.

Раней вяла тэатральны, вакальны і лялечны гурткі, перадавала вопыт і навыкі. Ды і зараз, калі неабходна парада калегам, не адмовіць – параіць і растлумачыць. Ёй няцяжка выйсці на сцэну ў якасці старой кабеты ці чароўнай феі, яе таленту лёгка падпарадкоўваюцца як казачныя, так і ваенныя сюжэты. З аднолькавым поспехам спявае шансон і песні сучаснай эстрады.

Удала атрымоўваецца ў Валянціны гаварыць з публікай. У якасці канферансье часта выступае на сяле і ў горадзе. Яна ўсё робіць з аптымізмам і любоўю. Да кожнага выступлення ставіцца сумленна. Таму святы, якія рыхтуе і ставіць Валянціна Буланава, праходзяць на вышэйшым узроўні.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика