Паэзія і іконы Тамары Клімянковай з Нісімкавіч

Кажуць, таленавіты чалавек здольны ва ўсім, і гэтыя словы тычацца жыхаркі аграгарадка Нісімкавічы Тамары Клімянковай. Жанчына засталася вернай малой радзіме. У вёсцы яна нарадзілася, тут атрымала адукацыю, сюды вярнулася на работу пасля заканчэння выйшэйшай навучальнай установы і 40 гадоў настаўнічала ў мясцовай школе.

Нават калі пайшла на заслужаны адпачынак, яшчэ 2 гады выкладала беларускую мову і літаратуру. Тамара Пятроўна складае лірычныя рыфмаваныя творы. Таксама трапна адлюстроўваюць негатыўны бок чалавечых зносін, учынкаў і паводзін вострыя сатырычныя слупкі. І калі з іх можна пасмяяцца і пажартаваць, то карціны Тамары Пятроўны выклікаюць замілаванне.

Яна не толькі вышывае крыжыкам, гладдзю і выкарыстоўвае ў работах бісер, а ўжывае тэхніку алмазнага жывапісу. Тэматыка пераважна духоўная, на карцінах – лікі святых. Найбольш дарагі для майстрыцы абраз Свяціцеля Мікалая.

У юнацтве Тамара Клімянкова любіла шыць дзявочыя ўборы. Сарафаны і сукенкі, сабраныя з кавалачкаў тканіны, насіла з ахвотай. Потым навучылася вязаць кручком. Модныя жакеты з воўны і сёння саграваюць яе плечы, некаторыя са старых рэчаў нагадваюць пра гады маладосці. Мудрагелістыя калье, шалікі і шапачкі з удзячнасцю носіць дачка Тамары Пятроўны, якая жыве ў Ірландыі.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений
Яндекс.Метрика