НАСТРОЙ ДУШЫ ПЕРАДАЕ ЛАЗА

Спрытныя пальцы Паліны Вавілавай вырабляюць сапраўдны цуд з тонкіх галінак апрацаванай лазы. Малыя і вялікія кошыкі, дэкаратыўныя вазачкі, цукерачніцы, пано, скарбонкі для жаночых упрыгожванняў і нават мэблю – усё можна знайсці ў запаслівай майстрыцы.
Каб звычайны гнуткі прут прыняў форму мастацкага вырабу, неабходна правесці з ім шэраг маніпуляцый, пасля чаго з-пад рукі народнага ўмельцы выходзяць шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вырабы Паліны Аляксееўны неаднаразова прымалі ўдзел у раённых, абласных і нават міжнародных выставах на ўсемагчымых святах і фестывалях. Вось ужо восем гадоў яна афіцыйна зарэгістрыравалася як рамесніца, і прымае індывідуальныя заказы. Калісьці працавала мастаком-распрацоўшчыкам на фабрыцы мастацкіх вырабаў і вельмі шкадуе, што прадпрыемства закрылі. Сваё ўменне жанчына адточвае і развівае ўжо амаль 20 гадоў, а зараз перадае практычныя навыкі і полымя творчага пажару дзецям і падлеткам, якія наведваюць цэнтр этнаграфіі, фальклору і рамёстваў, дзе Паліна Вавілава працуе метадыстам-кіраўніком гуртка па лазапляценню.
Нядаўна ў гісторыка-этнаграфічным музеі адкрылася выстава яе работ, падзівіцца на лазовы цуд можна будзе да 25 лютага. Не прамініце сутыкнуцца з чароўным светам прыгожага!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика