Да ўвагі чачэрскіх краязнаўцаў: ў лютым 2020 года пройдзе рэспубліканскі краязнаўчы форум

Наступны 2020 год стане завяршаючым пад знакам Года малой радзімы. У лютым плануецца правядзенне рэспубліканскага краязнаўчага форуму. Яго арганізатар – Нацыянальны гістарычны музей пры падтрымцы Міністэрстваў культуры і  інфармацыі  Беларусі.

Краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі i інфармацыі, студэнты, вучні, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый абмяркуюць пытанні гісторыка-культурнай i прыроднай спадчыны, пашырэння ведаў аб краязнаўчых праектах, далучэння моладзі да гэтай работы.

Будуць падведзены  вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг., прадстаўлены прэзентацыі найбольш цікавых праектаў.

Фото из архива.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика