Арцём Жлоба з Отара ідзе па чорна-белых клетках да гросмайстра

Васьмікласнік Отарскай школы Арцём Жлоба захапляецца шахматамі. Трэці год хлопчык вывучае хады фігур, лагічныя прыёмы, і ўжо мае некалькі перамог у раённых і абласных спаборніцтвах.

Школьнік упэўнены, што яго вяршыня шахматнага алімпа будзе ўзята.

Наогул, у школе дзейнічае некалькі гурткоў па інтарэсах: для прыхільнікаў футбола – «Гуляем у футбол», хто любіць спяваць – «Домісолька», будучым супрацоўнікам МНС цікава ў клубе юных выратавальнікаў. Жадаючыя запусціць у неба сваю лятаючую мадэль запісаліся ў «Паветранага змея», а каму да душы здаровы лад жыцця наведваюць клуб па фізічнай культуры і спорту «Бадзёрасць». Есць тут і экалагічны экспрэс, і гурток інспектара дарожнага руху, і аб’яднанне па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву «Жамчужынка».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика