Гісторыя кахання і адданасці роднай зямлі Вікторыі і Уладзіслава Казловых з Меркулавіч

Сваё каханне настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вікторыя Казлова з Меркулавіч напаткала ў школе. Бывае, першае захапленне становіцца лёсам. Так здарылася з Вікторыяй і Уладзіславам. З юнацтва яны разам.

Яна спадабалася яму яшчэ з пачатковых класаў. Хлопец заляцаўся да стромкай прыгажуні і імкнуўся спадабацца. Пасля школы абодва працягвалі вучобу: ён у Буда-Кашалёўскім каледжы, а Віка ва ўніверсітэце імя Ф.Скарыны, пасля заканчэння якога атрымала прафесію настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Хутка кавалер стаў жаніхом, а потым і мужам.

Казловы пасяліліся ў доме, які маладым на вяселле падаравала бабуля Яўгенія Мікалаеўна. Хутка ў хаце зазвінелі галасы старэйшага сына Кірыла і дачушкі Евы. Дзеці яшчэ мацней з’ядналі сям’ю.

Нядаўна Вікторыя выйшла на працу пасля дэкрэтнага адпачынку. «Я зразумела, што сумавала па вучнях і настаўніцкаму крэслу, – усміхаецца педагог. – Перапынак у рабоце толькі яшчэ больш падкрэсліў упэўненасць і навёў на думку, што я на правільным шляху ў выбары прафесіі. Гэта маё і назаўсёды…».

Пакуль жонка выкладае ўрокі вучням сярэдніх класаў, Уладзіслаў вядзе бацькаву фермерскую гаспадарку. Па дамовах з гаспадаркамі працуе на хлебных палетках і агародах вяскоўцаў. Да таго ж малады мужчына гатовы прыйсці на дапамогу грамадзянам як депутат мясцовага Савета дэпутатаў. І пакідаць малую радзіму не плануе. Для яго няма нічога лепей за меркулавіцкую зямлю, на якой нарадзіўся і вырас.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика