Карціны з бісеру чачаранкі Вольгі Жахоўскай ведаюць у Італіі

Больш за сотню вобразаў праведнікаў і ангелаў-ахоўнікаў Вольга Пятроўна вырабіла сваімі рукамі з дробнага бісеру. Імяннымі іконкамі адарыла знаёмых, калег і членаў сям’і. Асобныя аздобілі сцены пакояў у Італіі.

Чатыры гады назад жанчына загарэлася гэтым захапленнем. Зараз вышывае не толькі абразы, але кветкі і жывёл. Ёсць тут чорны кот, белы лебедзь, грацыёзныя коні. Адлюстраваны моманты сардэчных пачуццяў. Усяго налічваецца звыш 200 малюнкаў.

Сваім рукадзеллем Вольга Жахоўская заінтрыгавала і калег. Медыцынскі персанал інфекцыйнага аддзялення райбальніцы пачаў спрабаваць і адшліфоўваць свой талент у вышыўцы бісерам.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика