Дзень пісьменства ў Слоніме і кожным куточку Беларусі

Дзень беларускага пісьменства –  адна з самых яскравых  падзей, што адзначаецца на высокім дзяржаўным узроўні.

Кожны год  Беларусь  выбірае  горад,  які прымае пісьменнікаў і дзеячаў культуры.  Упершыню святочныя  мерапрыемствы адбыліся  ў 1994 годзе ў Полацку.  Таксама форум прымалі  Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мстіслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава. Сёлета Дзень беларускага  пісьменства  будзе адзначацца ў Слоніме.

Свята пачнецца  з адкрыцця помніка былому слонімскаму старасце Льву Сапегу. Гэты дзень аб’яднае таленавітых творчых людзей, пакажа, як мы, беларусы, шануем сваю спадчыну і што чакаем ад заўтрашняга дня. Літаратурныя дыспуты, узнагароды  пераможцам конкурсаў, канцэртныя праграмы, разнастайныя выставы – свята нікога не пакіне абыякавым.

У кожным куточку Беларусі таксама будзе адзначацца вялікая культурная падзея.  На Чачэршчыне пройде цэлы Тыдзень беларускага пісьменства. Ён пачнецца з Дня адчыненых дзвярэй, выставы-экскурса і гісторыка-пазнавальнага марафона. Аматараў друкаванага слова чакаюць у цэнтральнай бібліятэцы 3 верасня. Назаўтра дзятва і дарослыя  адправяцца ў слайд-вандроўку. 5 верасня чытачы пазнаёмяцца з творчасцю  народнага  пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова, якому сёлета спаўняецца  120 год з дня нараджэння. 6 верасня адчыняцца дзеры кніжнай хаткі.

Усе мерапрыемствы пройдуць у адзіны час – 14.30. Сельскія бібліятэкі таксама запрашаюць прыняць удзел у Тыдні беларускага пісьменства.  Наведвальнікаў чакаюць кніжныя і фотавыставы, конкурсы і пазнавальныя гульні, літаратурна-музычныя вечарыны.

Ірына ЧУЯНКОВА
Фото из сети интернет.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика