На Чачэршчыне яшчэ адзін тысячнік на перавозцы зерня – Міхаіл Сямёнаў з Отара

Малады вадзіцель ААТ «Отар» Міхаіл Сямёнаў пераадолеў тысячную мяжу на перавозцы зерня. З віншаваннямі і падзякай за плённую працу на хлебныя палеткі адправілася кіраўніцтва раёна і прафсаюзы.

У падтрымку стараннаму вадзіцелю выказала свае пажаданні і паціснула руку маладзёжны лідар Яна Арлова. Ад калектыва мастацкай самадзейнасці прагучалі музычныя падарункі.

Па інфармацыі райкама прафсаюза АПК на 8 жніўня, ў першай лініі на ўборцы ідуць: сярод экіпажаў камбайнаў па-ранейшаму отарскія хлебаробы Сяргей Мінянкоў і Аляксандр Ігнаценка, якія намалацілі 854 тоны зерня, Сяргей Рослікаў і Аляксандр Лапо – 825 тон, Андрэй Буракоў і Дзмітрый Міхайлаў – 757 тон.

Далей ідуць Максім Макарэвіч са «Звязды» (404,3 т), Аляксей Хомчанка з ААТ «МатнявічыАгра» (398,6 т) і батвінаўскі Міхаіл Куцапалаў (382 т).

На адвозцы: Міхаіл Карнавушанка з ААТ «Звязда» – 1184,7 тон, отарскія вадзіцелі Аляксандр Усаў (821 т) і Руслан Малышаў (726 т). Не адстаюць маладыя працаўнікі Міхаіл Сямёнаў з «Отара» – 1098 т, Юрый Прыходзька са «Звязды» – 721,2 т і Павел Анонічаў з сельгаспрадпрыемства «Палессе» – 563,2 т.

На перасушцы зерня роўных няма Дзмітрыю Сядову, які апрацаваў ужо 2000 тон збожжа.

Самы цяжкі колас на отарскіх палетках – 39,5 цэнтнера з гектара, у ААТ «Звязда» – 29,8 ц/га і ў «РоўкавічыАгра» нарасцілі зерневых 19,7 ц/га.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика