У Звяздзе ўборачная ідзе поўным ходам

У сельгаспрадпрыемстве «Звязда» ўборачная ідзе поўным ходам. На хлебных палетках ходзяць камбайны, а іх на ўскрайку з нецярпеннем чакаюць МАЗы. Спяшацца тут няварта, бо сталёвыя гіганты на хуткасці не спраўляюцца перапрацоўваць тое, што трапіла пад матавіла жаткі.

Тым не менш і марудзіць нельга, бо надвор’е дае хлебаробам толькі часовы перадых, а потым зноў пагражае дажджом. Работы яшчэ шмат. У «Звяздзе» ўжо ўбралі авёс на 252 гектарах, зерневы клін азімых культур складае каля 600 га.

На палетку магутныя камбайны. За рулём вопытныя механізатары, сярод якіх перадавы работнік Уладзімір Дзятлаў і яго калега з ПМС, машыніст экскаватара Васіль Грышанкоў, што прыйшоў на дапамогу гаспадарцы ў гэту важную і адказную сельскагаспадарчую хвіліну.

У ААТ «Звязда» на жніве чачаранін ужо чацвёрты сезон, яму не прывыкаць да ранніх пад’ёмаў і напружанага дня. Да складанасцяў вясковых будняў адносіцца з паразуменнем і заўсёды ў авангардзе калектыву.

Раўняецца на старэйшых малады аграрый Максім Макарэвіч. Яго асноўная работа – загадчык мехмайстэрні, аднак, калі спатрэбіліся дадатковыя старанныя рукі, ён сеў за руль камбайна. У мінулым годзе быў яго першы спробны выезд на палеткі, а сёлета Максім упэўнена кіруе тэхнікай і збірае за змену да пяці бункераў зерня. Поруч з калегамі хлопец старанна ўбірае гектар за гектарам.

Ураджайнасць збожжа ў «Звязде» ў сярэднім складае 25,9 цэнтнера з гектара. Але пра вынік пакуль гаварыць рана, бо работы не завершаны, і многае залежыць ад аператыўнасці, надвор’я і паразумення калектыва.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ
На фота Максім Макарэвіч.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика