Механізатар Іван Вусаты прымаў віншаванні з юбілеем

З нагоды 60-годдзя з дня нараджэння словы віншавання прымаў механізатар сельгаспрадпрыемства «Вазнясенск» Іван Вусаты.

Віншавалі старшыня райкама прафсаюза АПК Анжаліка Краўчанка і сакратар пярвічкі гаспадаркі Аляксандр Атрошчанка. А пашана за сельскагаспадарчы клопат заўсёды прыемная. Іван Іванавіч на добрым уліку ў кіраўніцтва, мае шмат працоўных поспехаў, не цураецца ніякой працы. Зараз ён у дуэце з камбайнерам Алегам Ананенкам на жніве, а ў міжсезонне на трактары. Поруч з ім жонка Раіса Фёдараўна, якая рыхтуе механізатарам абеды і вячэру. А ўзімку жанчына занятая на ферме.

Сваю жонку Іван Іванавіч прывёз на Чачэршчыну з Малдовы. Яшчэ мужчына любіць займацца садаводствам і збірае шчодрыя ўраджаі ігруш, яблыкаў, вінаграду. А Раіса Фёдараўна вырошчвае кветкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика