Лепшыя аграрыі Чачэршчыны

Сёлетняя ўборачная вельмі складаная, надвор’е выпрабоўвае хлебаробаў на трываласць. Аднак аграрыі раёна ўпэўнена робяць сваю справу. У лідарах экіпажы камбайнаў ААТ «Отар» у складзе Сяргея Мінянкова і Аляксандра Ігнаценкі, якія намалацілі 636,6 т зерня, Сяргея Рослікава і Аляксандра Лапо – 608,7 т і Андрэя Буракова і Дзмітрыя Міхайлава – 555,5 т.

Сабранае хлебаробамі шустрэй за ўсіх у гаспадарцы адвозяць ад камбайнаў Аляксандр Усаў, які даставіў на збожжаток 585,1 т зерня, і Мікалай Сядзько – 481,2 т. Аднак яны значна уступаюць вадзіцелю з ААТ «Звязда» Міхаілу Карнавушанку.

Сярод маладых камбайнераў вылучыліся Максім Макарэвіч са «Звязды» – 298,2 т, Аляксей Хомчанка з «МатнявічыАгра» – 273,2 т і батвінаўскі аграрый Міхаіл Куцапалаў – 213,4 т. У ліку старанных маладых вадзіцеляў отарскі хлопец Міхаіл Сямёнаў – 763,5 т, Юрый Прыходзька, што даставіў з залескіх палеткаў 549,9 т ураджаю і Павел Анонічаў з ААТ «Палессе» – 321,7 т.

Высокую планку на перасушцы зерня трымае Дзмітрый Сядоў – 1 622 т. Па ўраджайнасці першую пазіцыю займае ААТ «Отар» – 39,4 цэнтнеры з гектара. На другім месцы матнявіцкая сельгаспрадпрыемства – 26, 2 ц/га і на трэцім «Звязда» – 25,9 ц/га. Самы лёгкі колас вырас у «Палессі» – 16,5 ц/га.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика