Віншавалі тысячніка на перавозцы зерня ў Звяздзе

На Чачэршчыне першую 1000 тон зерня перавёз вадзіцель сельгаспрадпрыемства «Звязда» Міхаіл Карнавушанка.

У гаспадарцы ён працуе 5 гадоў, пенсіянер дае фору маладым, і таму ён першым прымаў віншаванні з перамогай. Да Міхаіла Канстанцінавіча прыехалі з падзякай, кветкамі і падарункамі старшыня райвыканкама Юрый Дзеркачоў, прафсаюзныя лідары Ганна Туравец і Анжаліка Краўчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін.

Цёплыя словы выказала кіраўнік гаспадаркі Галіна Трыбунах. А музычнае прывітанне падаравалі артысты вакальнага ансамбля «Весялуха».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика