У Звяздзе кожную раніцу падымаецца сцяг працоўнага спаборніцтва

Каб узімку жывёла была сытай, аграрыі старанна працуюць на нарыхтоўцы кармоў. У сельгаспрадпрыемстве «Звязда» гэтай сезоннай работай занятыя як механізатары, так і паляводы. Сёлета на зімоўку ў гаспадарцы неабходна назапасіць 32 106 тон сіласу, 7 198 тон сенажу і 1 580 сена, усяго 29 кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву.

На зялёным канвееры кожны займаецца сваёй справай: хто з касілкай, хто адвозіць, хто трамбуе. У гонар перадавікоў кожную раніцу адказны падымае ўсталяваны на мехдвары сцяг працоўнага спаборніцтва. Як ні круці, лепш за Аляксандра Семянкова на змяльчэнні травяністай масы няма нікога. Яму аднаму падпарадкавалася больш за 4 тысячы тон сакавітага корму жывёле, якія даставілі на сіласныя ямы вопытныя трактарысты.

Спрытней за астатніх на перавозцы зялёнкі Уладзімір Церахоўскі, Васіль Кужаў і Дзмітрый Гецікаў. Хоць у «Звязду» Васіль прыйшоў нядаўна, за 2 гады малады аграрый многаму навучыўся ў вопытных таварышаў. На сваім МТЗ1221 ён на ўнясенні ўгнаенняў і мінеральных тукаў, на зялёным жніве. На 11 ліпеня ім перавезена 720 тон масы. Хлопец раўняецца на старэйшых, а браць прыклад ёсць з каго. Напрыклад, Дзмітрый Гецікаў ужо асвоіўся на прадпрыемстве, яго «Беларус» з прыцэпам спрытна возіць зялёную масу. У гэтым сезоне перадавік вытворчасці папоўніў запасы кармоў 600 тонамі, што на 90 тон менш, чым у Церахоўскага.

Клопатаў механізатарам хапае круглы год, на іх спадзяецца і разлічвае адміністрацыя гаспадаркі, залежыць дастатковасць ежы на кармавым стале статка. Да таго ж на мужчынскіх плячах дастаўка свежай падкормкі жывёле, ўжо а пятай гадзіне раніцы яны на ферме. На трамбоўцы сіласу снуе магутная вынослівая тэхніка.

А палявод Вольга Бялевіч адказна і сумленна наводзіць парадак на сіласнай траншэі. За 9 гадоў працоўнай дзейнасці ў сельгаспрадпрыемстве жанчына добра паказала сябе на розных відах работ, якасна выконвае даручэнні кіраўніцтва, за што займела аўтарытэт і павагу. Вось такім дружным тандэмам шчыруюць на залескіх палетках, на сенакосах і сіласных ямах працаўнікі «Звязды».

В.БАГДАНОВІЧ
На фота Васіль Кужаў і Дзмітрый Гецікаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика